08.09.2019 / 21:30

У Мінску прайшлі перадвыбарчыя пікеты «Еўрапейскай Беларусі» ВІДЭА 11

У Мінску прайшоў першы пікет грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Актывісты кампаніі выйшлі ў цэнтр сталіцы для збору подпісаў за вылучэнне на выбарах у Палату прадстаўнікоў кандыдатаў ад «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведамляе прэс-служба БНК.

Першы пікет прайшоў на вуліцы Якуба Коласа каля Камароўскага рынка.

Паставіць свой подпіс за кандыдатаў «Еўрапейскай Беларусі» можна было таксама на пікетах каля станцый метро «Усход», «Уручча», «Плошча Якуба Коласа», «Плошча Перамогі».

NN.by

9
Павел Ас / Адказаць
08.09.2019 / 22:14
Глыток свежага паветра :)
17
Кажыма праўду / Адказаць
08.09.2019 / 22:22
На жаль, не дацягваюць да ўзроўню апазіцыі новае фармацыі (ГП, ЛДПБ), бо зашмат блазнавання: бамжацкі выгляд, каснаязыкае пыканне-мыканне, боязь камеры і аўдыторыі... Як вынік – няздольнасць выразна выказаць сваю думку, пагатоў пераканаць сумоўцу.

Гэтакі маркотны плён 25 гадоў бязглуздых «байкотаў» – затурканага гібення ў пратухлых катухох.

Сумленны беларус абірае адукаванасць ды прыстойнасць. Стоп бамжы, інтэлегенты – наперад!
0
Дэн / Адказаць
08.09.2019 / 23:22
Няма свежага погляду і драйву. Бясконцы дзень сурка. Хто разбудзіць і калі??
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру