Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сезон працы фантанаў сталіцы завершыцца 27 верасня, паведаміў «Мінск-Навінам» начальнік участка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў Мінскзелянбуда Васіль Бахар.

Але перш, чым адправіцца ў адпачынак, ім трэба выступіць на Дні горада, Дні танкіста і іншых мерапрыемствах, якія пройдуць у сталіцы да апошняй пятніцы верасня.

Па словах Васіля Бахара, падрыхтоўка фантанаў да святаў ідзе поўным ходам: аб'екты, якія знаходзяцца ў зонах правядзення масавых мерапрыемстваў, дадаткова чысцяць і мыюць.

Калі сезон працы фантанаў завершыцца, іх закансервуюць на зіму, дэмантаваўшы частку абсталявання, а вясной, пры падрыхтоўцы да наступнага сезона, вернуць на месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0