09.09.2019 / 09:35

У дэпутаты ідзе 22-гадовая спадарожніца Лукашэнкі Марыя Васілевіч 56

president.gov.by

Пераможца конкурсу «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч будзе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, паведамляе сайт адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.

Марыя, якая перамагла на конкурсе прыгажосці ў 2018 годзе, будзе балатавацца ў Кальварыйскай акрузе №104. Яе апанентамі могуць стаць грамадскі актывіст Максім Вінярскі, Генадзь Насевіч ад «Рэмаўтадара», а таксама Ілона Пракаповіч.

Марыя Васілевіч часта суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў паездках і на розных мерапрыемствах.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў запланаваныя на 17 лістапада.

NN.by

1
Святлана / Адказаць
09.09.2019 / 09:36
Цырк
2
Šarkoŭski pan / Адказаць
09.09.2019 / 09:43
Можа Круткін верш ёй прысвяціць? Калега ж верагодны.
237
Свабода / Адказаць
09.09.2019 / 09:51
Лепш хай гэтая дзяўчына, чым дырэктаркі школаў, старыя камуністкі.
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру