«Для Беларусі вялікі гонар прымаць лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША», адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) Себасцьянам Коэ і прэзідэнтам Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свэнам Арнэ Хансэнам, піша БЕЛТА.

Лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША пройдзе 9—10 верасня на стадыёне «Дынама».

Лукашэнка выказаў словы падзякі кіраўнікам федэрацый за рашэнне праводзіць гэты матч у Мінску. «Вы перакрочылі праз розныя забабоны, якія былі ў дачыненні да Беларусі», - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0