09.09.2019 / 12:01

У Смаргоні ўрадзіла бульба — адна бульбіна важыць цэлы кілаграм ФОТАФАКТ 7

Гаспадары-дачнікі прызнаюцца, што сёлета бульба сапраўды ўрадзіла.

 «Хацела адварыць у мундзірах, дык бяда цэлая. Бульбіны ў руку не змяшчаюцца. Ды і з захоўваннем праблема, падгнівае крыху», — расказвае жыхарка Смаргоні Яўгенія Платонава.

А вось бульбіну-волата вырасціла на сваім участку другая жыхарка Смаргоні — Карына Шыманоўская.

Жанчыны расказваюць, што пры пасадцы бульбы сочаць за народнымі прыкметамі: калі пры пасадцы зямля рыхлая, то ўраджай будзе добры, калі ж зямля да рыдлёўкі прыліпае, то не ўродзіць.

NN.by, фота з архіва Карыны Шыманоўскай

1
фелікс / Адказаць
09.09.2019 / 12:08
Добрая прыкмета - пакласці багата гною. Толькі потым трэба усярэдзіне бульбы паглядзець.
4
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
09.09.2019 / 12:39
Хай разрэжуць і пакажуць што ў гэтай бульбіны унутры. Вангую, што там ўсё спрэс чорнае.
3
belariy / Адказаць
09.09.2019 / 14:27
а ці далёка там Смаргонь ад Астраўца ??
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру