У Смаргоні ўрадзіла бульба — адна бульбіна важыць цэлы кілаграм ФОТАФАКТ
Гаспадары-дачнікі прызнаюцца, што сёлета бульба сапраўды ўрадзіла.
«Хацела адварыць у мундзірах, дык бяда цэлая. Бульбіны ў руку не змяшчаюцца. Ды і з захоўваннем праблема, падгнівае крыху», — расказвае жыхарка Смаргоні Яўгенія Платонава.
А вось бульбіну-волата вырасціла на сваім участку другая жыхарка Смаргоні — Карына Шыманоўская.

Жанчыны расказваюць, што пры пасадцы бульбы сочаць за народнымі прыкметамі: калі пры пасадцы зямля рыхлая, то ўраджай будзе добры, калі ж зямля да рыдлёўкі прыліпае, то не ўродзіць.
Каментары