Грамадства2525

Скульптар помніка Гедыміну: Цяпер чарга Вітаўта

У Лідзе на Дзень горада ўрачыста адкрылі помнік Гедыміну. Адметна, што цырымонія прайшла пад рознай сімволікай: і дзяржаўнай, і нацыянальнай. На адкрыццё прыйшлі як актывісты БРСМ, так і дэмакратычная грамада. Людзі вельмі цёпла ўспрынялі выбар асобы Гедыміна, што адсочваецца ў каментарах на буйных інтэрнэт-пляцоўках. 

Адзін са скульптараў Гедыміна, Сяргей Аганаў, расказаў «Нашай Ніве» пра свае пачуцці. 

Сяргей Аганаў, фота з фэйсбука

«Я бачыў, што на адкрыццё прыйшлі розныя людзі, з рознай сімволікай нават. І гэта дэмакратычна, бо помнік такі — для ўсіх, а не для некага міжсабойчыку. Герб «Пагоня» не выклікае ніякага дысанансу ў чалавека, які хаця б мінімальна знаёмы з гісторыяй Беларусі, з перыядам ВКЛ. «Пагоня» тут была на дакументах, гербах, пячатках — паўсюль! — разважае Сяргей Аганаў. — Што датычыць калюмнаў. Тое, што яны з'явіліся на помніку, абгрунтаваў Інстытут гісторыі. Яны называюцца «Слупы Гедыміна».

Ці былі нейкія цікавыя гісторыі ў працэсе вырабу помніка? 

«Калі мы працавалі з Вольгай [Вольга Нячай, другі скульптар — «НН»] над вялікім Гедымінам, яна была ўнізе, а я — на рыштаваннях уверсе. І ёсць такі інструмент, стэк, падобны да кінжала. Ён у мяне алюмініевы, тоўсты, востры. І я страшна баяўся, каб ён дзе не ўпаў уніз, бо была б катастрофа. Так здараецца часам, калі ўвечары ты стомлены, і ўніз ляцяць малаткі ці яшчэ нешта. Але ўсё абышлося, толькі рукі параздзіралі аб каркас, — працягвае ён. — Агулам жа помнік вельмі тэхнічна складаны. Падгонка плашча да пастамента — цяжкая рэч, бо калі адліваецца ў бронзе, то яна дае ўсадку, часам сур'ёзную. Мы гэты плашч цэлы дзень па 5 міліметраў адразалі, каб села добра».

А як майстар успрымае сваю работу з эмацыйнага гледзішча? Дажыўшы да моманту, калі замест фігур камуністычнага пантэону пачалі з'яўляцца беларускія гістарычныя дзеячы.

«Калі я быў студэнтам, я любіў ляпіць кампазіцыі на тэму гісторыі Беларусі. Проста выставачныя, быў нават такі момант, калі мне здавалася, што гэта ўвогуле нікому не патрэбна апроч мяне. Я балдзею, такое дзіўнае хобі, укладаю грошы.

А потым удалося паставіць войта каля Ратушы… Тады здавалася: ну ўсё, гэта мяжа, аб чым можна марыць — Магдэбурскае права і войт! Потым была Анастасія Слуцкая, дзяўчына з магнацкага роду, нашая Жанна д'Арк. Потым Давыд Гарадзенскі, цяпер Гедымін. Гэта вялікае шчасце, што гэтая лінія запатрабавана. Цяпер хочацца, каб нарэшце з'явіўся Вітаўт.

Чаму не? Фігура складаная, але ключавая і вельмі важная для нашай гісторыі. Яго значэнне ніхто не аспрэчыць. А з улікам, што налета круглая дата Грунвальдскай бітвы… Гэта ж не ганьба, не сорам, мы гэтым ганарымся — расказваем у школах і ўспамінаем, а сама падзея і архітэктар перамогі не ўшанаваны. Тыя ж мінска-заслаўскія харугвы мусяць быць ушанаваныя хоць памятным знакам», — кажа скульптар.

Апытанка

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць