Фота з інстаграма Mancity
Англійскі «Манчэстэр Сіці» стаў першым у гісторыі футбольным клубам, які патраціў больш за мільярд еўра на трансферы. Звесткі, атрыманыя ў ходзе спецыяльна праведзенага даследавання, апублікавала CIES Football Observatory.
Пры праведзеным аналізе ўлічваліся дадатковыя бонусы, якія прапісаны ў кантрактах гульцоў за выкананне пэўных умоў.
У топ-5 рэйтынгу, акрамя «Сіці», знаходзяцца французскі «ПСЖ», турынскі «Ювентус», мадрыдскі «Рэал» і «Манчэстэр Юнайтэд».