pixabay.com

Парламент Вялікабрытаніі ў панядзелак афіцыйна прыпыніць працу да 14 кастрычніка. Гэта будзе самым доўгім перапынкам у працы парламента ў сучаснай гісторыі, паведамляе Sky News са спасылкай на прадстаўніка Даўнінг-стрыт.

Парламент спыніць працу ў канцы працоўнага дня. На Даўнінг-стрыт заклікалі галасаваць за правядзенне пазачарговых выбараў, каб «даць грамадскасці магчымасць прыняць рашэнне».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?