Суддзі Цэнтральнага суду Мінску Валеры Есьман і Тацяна Паўлючук працягваюць займаць свае пасады, паведаміў у сераду старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала. Знятая была толькі Алена Ільіна.

Нагадаем, што ўсе суддзі былі названыя падчас антыкарупцыйнага дакладу Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе. Суддзі Есьман, Паўлючук і Ільіна пад ціскам тагачаснага пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра прымалі рашэнне на ягоную карысць. Лукашэнка асабіста даваў загад аб звальненні траіх служак Феміды, аднак у адстаўцы пакуль толькі адна Ільіна.

«Па Паўлючук і Есьману канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Яго прыме асабіста кіраўнік краіны», — заявіў В.Сукала.

Увогуле ж, за 2008 год у краіне было знята з працы чатыры суддзі. Аднаго з іх абвінавацілі ў незаконным захоўванні зброі і паляванні без ліцэнзіі. Таксама рыхтуецца экстрадыцыя з Польшчы ў Беларусь былога старшыні суду аднаго з раёнаў Магілёўшчыны, якога абвінавачваюць у хабарніцтве. (Гаворка пра былога старшыню Клімавіцкага суду сп.Цішкіна).

Па словах Валянціна Сукалы, летась дзве трэці суддзяў адпрацавалі без памылак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?