У адным з эпізодаў харэаграфічнай праграмы ў гонар 1000-годдзя Берасця фігуравала і «Наша Ніва».

Хто не абазнаны, не панікуйце: пакуль правапіс не быў унармаваны, нейкі час у газеце ўжывалі «и», а не «і».

Трэба адзначыць, што агулам шоу вялі цалкам па-расейску, а гісторыя горада ў ім была пададзеная ў фальсіфікаваным выглядзе. Уявіце, што ні словам не згадалі самую значную падзею ў гісторыі горада: калі для пабудовы крэпасці стары горад знеслі, разам з усімі архітэктурнымі шэдэўрамі, і перанеслі на цалкам новае месца, дзе збудавалі ў цалкам новым стылі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?