Фанатаў Макса Каржа, якія прайшлі маршам па Гродне, не будуць прыцягваць да адказнасці, пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Гродзенскія злівы». У міліцыі дадзеную інфармацыю пацвердзілі парталу TUT.BY. 

Шэсце прыхільнікаў Макса Каржа, якое прайшло 25 жніўня ў абласным цэнтры, спачатку прызналі несанкцыянаванай акцыяй.

Фота hrodna.life

Фота hrodna.life

У той дзень каля 20 прыхільнікаў Макса Каржа прайшліся па вуліцы Савецкай у Гародні. Такім чынам маладыя гарадзенцы спадзяваліся звярнуць увагу свайго куміра і запрасіць яго ў Гродна, бо апошні раз Макс Корж выступаў тут ажно ў 2015 годзе. Напярэдадні, 24 жніўня, у Мінску адбыўся канцэрт выканаўцы, на які прыйшлі каля 35 тысяч гледачоў. 

— Праз адсутнасць складу адміністрацыйнага правапарушэння адміністрацыйны працэс спынены, — пракаментавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0