Лідэр зімбабвійскай апазіцыі Морган Цвангірай у сераду ўступіў на пасаду прэм’ер‑міністра краіны ў рамках пагаднення пра падзел улады з прэзідэнтам Мугабэ.

Тыдзень таму парламент Зімбабвэ прыняў канстытуцыйную папраўку, якая аднаўляе пасаду кіраўніка ўрада.

У 1987 г. гэтую пасаду скасаваў Роберт Мугабэ. Ён тады быў прэм’ерам, але прызначыў сябе прэзідэнтам.

Пры канцы сакавіка 2008 г. у Зімбабвэ прайшлі прэзідэнцкія выбары. Партыя «Рух за дэмакратычныя перамены» заявіла пра перамогу свайго кандыдата — 56 гадовага Моргана Рычарда Цвангірая, у той час як правячая партыяй настойвала на тым, што ніводны з кандыдатаў у першым туры не набраў неабходнай для перамогі колькасці галасоў.

Тамтэйшы Цэнтрвыбаркам назначыў другі тур, але Цвангірай адмовіўся ад ад далейшага ўдзелу ў выбарах.

А ўжо ў верасні Мугабэ і лідэры апазіцыі падпісалі пагадненне пра падзел улады, у адпаведнасці з якім у краіне ствараецца Ўрад нацыянальнага адзінства, а прэзідэнт краіны аддае частку паўнамоцтваў апазіцыі.

Зімбабвэ зараз у глыбокім крызісе. У ліпені інфляцыя дасягнула рэкорду ‑‑ 231 млн працэнтаў у гадавым вылічэнні. У краіне не хапае харчавання і паліва, мільёны грамадзян сталі ўцекачамі. А нядаўна на краіну звалілася новая бяда — халера. Па розных падліках захварэлі ад некалькі тысяч да некалькі дзесяткаў тысяч чалавек

Паводле РИА Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0