Прапанову аб паяданні чалавечыны ў якасці рашэння праблем экалогіі высунуў навуковец са Швецыі Магнус Сёдэрлунд у эфіры шведскага тэлебачання.

Эколагі лічаць, што ў глабальным пацяпленні збольшага вінаватыя сельская гаспадарка і мясная прамысловасць. Па гэтай прычыне эксперты ўсё часцей прапаноўваюць самыя нестандартныя ідэі для рашэння экалагічных праблем на планеце.

Прафесар Магнус Сёдэрлунд са Швецыі, спецыяліст па спажывецкіх паводзінах, прапанаваў на канферэнцыі па ежы будучыні задумацца пра тое, што крыніц ежы будзе станавіцца ўсё менш, і разам з паяданнем насякомых і свойскіх жывёл, нам трэба будзе пачаць есці і людзей (памерлых). Навукоўца прызнае, што на шляху да з'яўлення індустрыі чалавечай плоці стаіць шмат псіхалагічных бар'ераў.

Паводле яго слоў, насельніцтва з'яўляецца «крыху кансерватыўным» адносна сваіх харчовых звычак, таму яны могуць перашкаджаць з'яўленню падобных страў у рацыёне.

Ён адзначае, што перашкодай таксама з'яўляюцца розныя табу, паколькі канібалізм у грамадстве лічыцца паганым.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?