Служба дзяржбяспекі Латвіі пачала праверку крамы Black Star Wear у Рызе з-за адзежы з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Пра гэта паведамляе Delfi.

Выданне адзначае, што раней многія жыхары Латвіі ў сацыяльных сетках абурыліся, што ў Black Star Wear прадаецца адзенне з «крамлёўскай» тэматыкай. Black Star Wear — крама брэнда расійскага рэпера Цімаці.

Лідар Нацыянальнага аб'яднання Райвис Дзінтарс папрасіў кіраўніка Службы дзяржбяспекі ацаніць сітуацыю. Ён папрасіў высветліць, ці не з'яўляецца адзенне пагрозай нацбяспекі і ці можна лічыць расейскую вайсковую сімволіку заклікам вырашаць праблемы з дапамогай сілы.

У Службе дзяржбяспекі заявілі, што падобнае адзенне звязана са спробамі Крамля прапагандаваць свой палітычны курс і павялічваць свой уплыў у іншых краінах. У ведамстве заклікалі кіраўніцтва гандлёвага цэнтра больш уважліва выбіраць, з якімі прадаўцамі супрацоўнічаць.

Кампанія Linstow Center Management, што кіруе рыжскімі гандлёвымі цэнтрамі, папрасіла магазін прыбраць з продажу адзежу з выявамі Пуціна, а таксама на тэматыку Узброеных сіл Расіі і расійскага сцяга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0