Масква і Кіеў вядуць перамовы аб наступным адначасовым вызваленні затрыманых і асуджаных асоб, паведаміла ўкраінскі амбудсмэн Людміла Дзянісава ў эфіры тэлеканала hromadske.ua.
Пры гэтым яна адмовілася ўдакладніць прозвішчы тых, хто можа ўзяць удзел у акцыі.
«Калі хочаш нешта зрабіць, то пра гэта трэба маўчаць», - сказала Дзянісава.
У Расіі і ў Крыме знаходзяцца 113 чалавек, у вяртанні якіх зацікаўленая Украіна.