У інтэрв’ю выданню дырэктар палітычных праграм Рады па знешняй і абароннай палітыцы Андрэй Фёдараў выказаў меркаванне, што выдзяляючы крэдыты ў рамках праектаў СНД або АДКБ, Расія можа не дачакацца ад краінаў-крэдытаатрымальніц выканання абяцанняў. У прыклад Фёдараў паставіў Кіргізію, якая ў абмен на абяцанне Масквы выдзеліць крэдыт у памеры $2 млрд паабяцала «выселіць» амерыканскіх вайскоўцаў з базы «Манас». Цяпер, на думку, А. Фёдарава, Кіргізія будзе цягнуць з вырашэннем пытання датуль, пакуль не атрымае ўрэшце крэдыт ад Масквы альбо не прычакае больш выгаднай прапановы ад Вашынгтону. Палітолаг папярэджвае, што Расія ж у чарговы раз можа апынуцца ў становішчы дойнай каровы, бо

«ні Беларусь, ні Казахстан, ні Узбекістан плаціць не будуць. Бо добра вядома — любы праект у СНД ці АДКБ у плане фінансавання кладзецца на расійскія плечы».

Паводле Коммерсант

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0