10.09.2019 / 10:03

У Балгарыі затрымалі лідараў руху «Русафілы». Справа аб шпіянажы

Старшыня руху «Русафілы» Мікалай Малінаў быў затрыманы ў Балгарыі ў рамках расследавання справы аб шпіянажы, паведамляюць выданні «24 гадзіны» і Балгарскае нацыянальнае радыё (БНР) без спасылкі на крыніцы.

Мікалай Малінаў (Фота: сайт руху «Русафілы»)

Раней Дора Чычкова, жонка іншага члена «Русафілаў» — сакратара руху Юрыя Барысава, паведаміла БНР, што мужа затрымалі раніцай 10 жніўня па справе аб шпіянажы. Пазней ён быў вызвалены без выстаўлення абвінавачванняў. Па словах Чычковай, у доме палітыка прайшоў ператрус, праваахоўнікі канфіскавалі камп'ютар і тэлефон Малінава.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру