Дзяўчына апублікавала ў Сеціве пляжны здымак, на якім яна ў чорным бікіні. Падобна на тое, што свой дзень нараджэння Хана адсвяткавала ў кампаніі сяброў на пляжы, а вось ці быў з ёй у гэты дзень яе хлопец Бруклін Бэкхэм, загадка.
Падпісчыкі мадэлі пачалі віншаваць яе са святам і пісаць, які выдатны выгляд яна мае. Фігура ў дзяўчыны і праўда добрая, хоць, калі табе 22 і генетыка дазваляе, можна нават спортам не займацца і быць у выдатнай форме. Што Хана Крос і робіць.
Раней Хана таксама дзялілася цэлай серыяй пляжных здымкаў з прыхільнікамі. Многія, дарэчы, задаліся пытаннем, чаму дзяўчына не прысутнічала на цырымоніі GQ Men of the Year Awards у Лондане, якую наведаў яе хлопец?