10.09.2019 / 10:50

У Лагойску мясцовая камуністка кінула выклік дэпутату-камуністу. А паміж імі яшчэ і Дабратвор 7

Лагойская акружная камісія №75 апублікавала інфармацыю пра зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Фаварыт — цяперашні дэпутат, педагог па адукацыі Пятро Вабішчэвіч. Перад тым, як з’явіцца ў парламенце, ён быў начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама і старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.

Пятро Вабішчэвіч. Фота kolodischi.by

Вабішчэвіч — сябра пралукашэнкаўскай Камуністычнай партыі.

Адметна, што па гэтай акрузе спрабуе вылучыцца яшчэ адна актывістка той самай Кампартыі — дырэктарка Лагойскага раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва Наталля Гудкова.

Апроч двух «чырвоных» кандыдатаў ёсць яшчэ і Ілля Дабратвор. Ён фігуруе як сябра Партыі БНФ, але пры гэтым застаецца аўтарам сайта «Палітрынг», які прасоўвае «ідэалы» рускага свету ў Беларусі.

Ілля Дабратвор. Фота Волі Афіцэравай

Чытайце: 

Актывіст БНФ Ілля Дабратвор працуе на сайт «рускага свету». Як гэта ўкладваецца ў яго галаве? — вялікая гутарка

NN.by

2
Лях / Адказаць
10.09.2019 / 10:58
Смешна чытаць пра камунiстау-калумнiстау. Iх лепяй называць - прыстасаванцы. Ведаю асабiста некаторых. Дык па жыццi яны як флюгеры, найлепшыя прыстасаванцы
4
Цетка Алена / Адказаць
10.09.2019 / 11:44
Лях, камунiсты як камунiсты , а вось трэцi персанаж - хто ?
0
ooo / Адказаць
10.09.2019 / 11:50
Кто эти люди?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру