10.09.2019 / 10:51

Наведвальніца зладзіла стрыптыз у гандлёвым цэнтры Магілёва 1

Моцна нецвярозая наведвальніца раптам пачала распранацца ва ўсіх на вачах пасярод залы, піша sb.by

 Спачатку зняла верхняе адзенне, затым вырашыла пазбавіцца і ад бялізны. Ахоўнікі паспрабавалі спыніць стрыптыз, але жанчына на іх просьбы не паддалася. Прыйшлося выклікаць міліцыю.

Высветлілася, што гэта 43-гадовая беспрацоўная, раней судзімая.

— Жанчыну ўдалося апрануць і звесці, аднак адказнасці ёй не пазбегнуць. «Танцорку» могуць пакараць штрафам, адправіць на грамадскія або папраўчыя работы, а могуць і пазбавіць волі на тэрмін да 3 гадоў, сказалі ў міліцыі.

NN.by

0
gribchic / Адказаць
10.09.2019 / 11:28
а где слайды?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру