Нерухомасць66

Мост 1000-годдзя Брэста: як выглядае самая вялікая (і прыгожая) развязка Беларусі ФОТЫ

Брэст зрабіў сабе раскошны падарунак на 1000-годдзе: новыя масты. Мадэрнізаваны Кобрынскі паскорыў рух на галоўнай магістралі горада. А сапраўдны шэдэўр — гэта шматузроўневая развязка на Заходнім абыходзе.

Яна замкнула трасу, якая злучыла паўднёвую і паўночную часткі горада, уезды з боку Варшавы і Украіны з уездам з боку Высокага. Дарога прарэзала захад горада ад возера Соя да Рэчыцы, між крэпасцю і цэнтрам.

Брэст — той рэдкі беларускі горад, дзе не рэдкія заторы. Гэта звязана з геаграфіяй. З усходу на захад горад пераразае рака Мухавец. І паралельна ёй таксама — чыгунка. У выніку транспарт упіраецца ў некалькі гарлавін-мастоў.

Брэст адзначыў 1000-годдзе. Фота Сяргея Гудзіліна.

Новая траса дазваляе даехаць з Дуброўкі да Пугачова за 15 хвілін. Раней такі шлях займаў 30 хвілін — і гэта калі не ўпрэшся ў закрыты пераезд. Складаная, ажурная форма развязкі і тлумачыцца тым, што яна збудаваная над пяццю чыгуначнымі калеямі. Гэтыя пуці пралеглі яшчэ ў царскі час, калі горад цалкам змяшчаўся між чыгункай і Мухаўцам. Любы перагон цягніка спыняў рух на дзясяткі хвілін. Цяпер з Дуброўкі, Адамкова, Рэчыцы, Кацінбора людзі змогуць даязджаць да цэнтра і поўдня горада нашмат хутчэй, рэзка зменшацца выкіды аўтамабільных газаў у атмасферу.

Праектавалі развязку адразу некалькі беларускіх праектных інстытутаў. Генеральным падрадчыкам быў будтрэст нумар 8 Брэста. Так што наша краіна здольная сваімі сіламі рэалізоўваць такія няпростыя будаўнічыя праекты.

Пры будаўніцтве былі знойдзеныя ўнікальныя рашэнні, некаторыя з іх запатэнтавалі. Частку моста залівалі маналітам: у Беларусі для такога моста проста не хапіла б магутнасці наяўнага ў краіне завода бетонных канструкцый. Каб палегчыць эстакады, унутр бетона клалі пустацелыя пластыкавыя трубы. Для праверкі моцы моста на яго заганялі адначасова 10 гружаных 36-тонных самазвалаў і вешалі чуйнікі.

Фота БелТА.

На адкрыццё развязкі прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а рэалізацыю ідэі адзначыць 1000-годдзе горада пабудовай вялікіх інфраструктурных аб'ектаў у Брэсце звязваюць са старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком. Горад атрымаў на юбілей патрэбны падарунак.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць