Банк Дабрабыт выпусціў уласны стыкерпак для тэлеграма. Героем набора стыкераў стала багоўка Ева.  

«Усё пачалося з дзіркі ў сцяне: у галоўным офісе мы здымалі падчас рэбрэндынгу стары лагатып «Банк Масква-Мінск», а новы «Банк Дабрабыт» не супаў па памерах, пакінуўшы бачнымі старыя адтуліны. Трэба было тэрмінова замаскіраваць гэтыя «артэфакты». І тут выпадкова нам прыйшла думка пра маленькіх баговак, што прадаюцца ў крамах канцылярскіх тавараў. І яна ідэальна справілася з задачай. Замест дзіркі ў сцяне ў Банка Дабрабыт з’явіўся свой маленькі герой», — расказвае Дар’я Водчыц, супрацоўніца банка.

Багоўцы нават далі імя — Ева. 

«Гэты вобраз цудоўна адпавядае каштоўнасцям банка. Усе мы з дзяцінства памятаем вершык «Багоўка, багоўка, паляці на небка, прынясі нам хлебка…». Гэта ж якраз пра дабрабыт — сямейную ўтульнасць, клопат пра блізкіх, дастатак. Таму мы ў банку і вырашылі зрабіць гэтую мілую істоту сваім героем і талісманам. А каб яна выглядала прывабна, запрасілі адно з найлепшых беларускіх дызайн-агенцтваў Asterman намаляваць нашую новую сяброўку», — тлумачыць Дар'я. 

Першым праектам з Евай стаў стыкерпак у тэлеграме. Спампаваць яго можна па спасылцы t.me/addstickers/EvaDabrabyt.

Надалей Ева будзе ўпрыгожваць сабой аддзяленні Банка Дабрабыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0