10.09.2019 / 11:38

«Белкамунмаш» рыхтуе да выпуску дзве новыя мадэлі электробуса 1

«Белкамунмаш» рыхтуе да серыйнай вытворчасці дзве новыя мадэлі электробуса ў трох мадыфікацыях, паведамілі «Мінск-Навінам» на прадпрыемстве.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

— Гэта перш за ўсё Е-321 у двух варыянтах кузава, — адзначае дырэктар НТПЦ «Белкамунмаш», галоўны канструктар Алег Быцко. — Мадэль разлічана на еўрапейскага спажыўца, для яе прымяняюцца дарагія матэрыялы і камплектуючыя. Даўжыня такога электробуса з літыевай батарэяй складае 12 метраў. Кузаў выраблены са звычайнай канструкцыйнай сталі. У якасці батарэі, як і ў мінскім праекце, выкарыстоўваем суперкандэнсатар.

Але пры гэтым цалкам зменены экстэр'ер, інтэр'ер салона і кабіны кіроўцы. Плануем прэзентаваць гэты электробус у хуткім часе.

Другая мадыфікацыя гэтай жа мадэлі — з электрапартальным мастом, у ёй рухавікі ўбудаваныя ў ступіцах колаў. Мае тую ж даўжыню, але ёсць і адрозненні: кузаў выраблены з нержавеючай сталі. Літыевая батарэя дазволіць пераадолець сваім ходам адлегласць да 200 кіламетраў.

Суразмоўца удакладніў, што першая мадыфікацыя Е-321 прызначана і для краін постсавецкай прасторы, другая — толькі для Еўропы.

— Канчатковая цана яшчэ не сфарміравана, адзінкавыя, тэставыя асобнікі заўсёды дарагія. Але пры масавым выпуску кошт электробусаў заўважна зніжаецца. Накіды на іх рэалізацыю ёсць, — кажа А. Быцко. — Еўрасаюз зараз ажыццяўляе праграмы па ўкараненні экалагічна чыстага пасажырскага транспарту, электробусаў і аўтобусаў з вадародным рухавіком. На гэтыя мэты ўжо выдзелены сотні мільёнаў еўра. Да прыкладу, у суседняй Польшчы ў гэтым годзе ў агульнай колькасці набытага пасажырскага транспарту дзесяць працэнтаў павінны абавязкова быць электробусы, у 2020-м — 20, ў 2021-м — 30 працэнтаў і гэтак далей. Аналагічная сітуацыя і ў шэрагу іншых краін кантынента. Наша прадпрыемства ўжо ўдзельнічае ў працэдурах атрымання еўрапейскіх сертыфікатаў, якія дазволяць ажыццявіць пастаўку дадзенай тэхнікі на заходні рынак.

0
за что платить-то??? / Адказаць
10.09.2019 / 17:38
Понятно, что для европейцев нужен нормальный салон... Это только свои могут терпеть извращенные салоны-скалодромы в МАЗах-гармошках, где на весь огромный  салон всего два(!) нормальных места для людей с проблемами или постарше, а остальное для молодых-спортивных... и вообще не протиснуться-не протолкнуться,  не собрав на одежду всю грязь с обшарпанных монументальных сооружений, загромождающих весь салон....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру