БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з сакратаром Рады бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым зрабіў яму памятны падарунак, звязаны з яго службай на тэрыторыі Беларусі ў часы Савецкага Саюза, піша БелТА.

«Я вырашыў вам падарыць ваша дасье аб вашай службе і працы ў Беларусі ў свой час (з адкрытых крыніц вядома, што Мікалай Патрушаў ў 1974-1975 гадах з'яўляўся слухачом вышэйшых курсаў КДБ у Мінску). Я разумею, што вы шануеце тыя гады. Адрасы, паролі, яўкі — усё тут. Але дзіўна: касякоў ніякіх не заўважана ў тыя гады, таму і сталі вялікім чалавекам. Думаю, вам прыемна будзе ўспомніць тыя гады», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0