10.09.2019 / 14:06

Ад міжнароднай бяспекі да размяшчэння ракет ЗША — што абмяркоўвалі ў Мінску Лукашэнка і Патрушаў 1

Змяненні ў міжнароднай і рэгіянальнай бяспецы абмеркаваны на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з сакратаром Рады бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам расійскі чыноўнік па выніках сустрэчы, перадае БЕЛТА.

«Мы з ім пагаварылі аб пытаннях стратэгічнай стабільнасці, аб тых змяненнях, якія адбываюцца ў міжнароднай і рэгіянальнай бяспецы, як іх трэба ўлічваць, якія новыя выклікі і пагрозы і які ўплыў яны аказваюць, як трэба рэагаваць на тыя дзеянні, якія робяць нашы партнёры», - сказаў Мікалай Патрушаў.

Сакратар Савета бяспекі прывёў у прыклад выхад Злучаных Штатаў Амерыкі з Дагавора аб абмежаванні сістэм проціракетнай абароны ў пачатку 2000-х і з Дагавора аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці ў гэтым годзе, а таксама заявы ЗША аб намеры размяшчаць гэтыя ракеты на Усходзе. «Перш за ўсё яны бачаць праціўнікам Кітай. Датычыцца нас гэта ці не? Вядома, Расіі гэта датычыцца, таму што тыя ракеты, якія будуць там размешчаны, дастаюць нашу тэрыторыю. Мы павінны гэта ўлічваць», - адзначыў ён.

Мікалай Патрушаў звярнуў увагу і на пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне. У Румыніі ўжо разгорнуты сістэмы проціракетнай абароны, у бліжэйшы час гэту зброю плануецца размясціць у Польшчы. «У блоках, у якіх размяшчаецца ракета, могуць размяшчаць ударную ракету, - растлумачыў ён заклапочанасць расійскага боку. - Гэта тыя прэтэнзіі, якія мы прад'яўлялі Злучаным Штатам, і наша рэакцыя. Мы не збіраемся першымі нічога рабіць, але будзем рэагаваць на тыя выклікі і пагрозы, якія будуць абазначаны».

Асобная ўвага ў час сустрэчы была ўдзелена барацьбе з тэрарызмам. Субяседнікі сышліся на думцы, што для процістаяння гэтай пагрозе неабходна аб'ядноўваць намаганні. «Вельмі важна, каб ніводная дзяржава не аказвала падтрымку тэрарыстычным дзяржавам і не выкарыстоўвала тэрарыстычныя арганізацыі ў нейкі момант у сваіх інтарэсах», - падкрэсліў сакратар Савета бяспекі.

NN.by

0
Ёпрст / Адказаць
11.09.2019 / 01:25
Тэрарысты бываюць розныя. Вось калі тэрарысты захопліваюць вялікія часткі іншых дзяржаў, дык яны якія? Гэта тэрарысты са знакам якасці! І гэты чэл менавіта іх і прадстаўляе!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру