Суд Цэнтральнага раёна Гомеля вынес рашэнне па крымінальнай справе Багдана Масціча. Былы міліцыянт абвінавачваўся ў хуліганстве, перавышэнні ўлады, бязьдзеянні службовай асобы і знішчэнні дакумента, піша Радыё Свабода.

Суддзя Алеся Восіпава прызнала Багдана Масціча вінаватым у злачынствах па ўсіх артыкулах і пакарала яго пазбаўленнем волі на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Рашэнне суда можна абскардзіць ці апратэставаць у 10-дзённы тэрмін.

Прысуд быў вынесены ў дзень нараджэння абвінавачанага — сёння яму споўнілася 27 гадоў.

Багдан Масціч працаваў у аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РАУС. За час працы, паводле ягоных бацькоў, меў 40 узнагарод і падзяк. На судзе абвінавачаны прэзентаваў сябе як добрага супрацоўніка, які раскрыў безліч злачынстваў. Абвінавачаньні ў хуліганстве, перавышэнні ўлады, бяздзеянні, крадзяжы, знішчэнні ці ўтойванні афіцыйных дакументаў, штампаў, пячатак ён лічыць сфальсіфікаванымі.

У час выступу на судзе Масціч заявіў, што мэта крымінальнай справы — «прамая ізаляцыя» яго «для прадухілення распаўсюджвання фактаў злачыннай дзейнасці некаторых службовых асобаў».

Бацькі Багдана Масьціча сьцьвярджаюць, што іхны сын меў канфлікт з кіраўніцтвам Цэнтральнага РАУС, яго прымусілі адтуль звольніцца, а крымінальныя справы — помста «няўгоднаму» супрацоўніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0