Справа каталіцкага крыжа, усталяванага на ўездзе ў Лельчыцы, зацягваецца.

Сёння ў лельчыцкім раённым судзе мусіў адбыцца працяг судовага паседжання паводле пазову раённага архітэктара да пробашча каталіцкай парафіі Віталя Мышоны.

У мінулую сераду на суд архітэктар не з’явіўся, патлумачыўшы тое хваробай. Сёння гісторыя паўтарылася – архітэктар, якога суддзя выклікаў у якасці сведкі, ізноў не з’явіўся, спаслаўшыся на хваробу. У лельчыцкай парафіі распавялі, што працяг справы адбудзецца праз тыдзень у сераду 18 лютага.

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году на ўездзе ў Лельчыцы з дазволу мясцовых уладаў быў усталяваны каталіцкі крыж.

Пазней чыноўнікі райвыканкаму пачалі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы. Справа дайшла да суду, які ўзяў бок святара, але ўлады не спыніліся — пробашча звінавацілі ў невыкананні прадпісанняў органаў улады. Да 31 студзеня яму загадалі дэмантаваць крыж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?