10.09.2019 / 15:46

Паштовы аўтамабіль насмерць збіў жанчыну ў Лёзненскім раёне

Смяротнае ДТЗ здарылася сёння каля 10.00 у в. Дразды, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Аўтамабіль «Купава» рухаўся заднім ходам, калі на праезнай частцы знаходзілася 75-гадовая жанчына. Але 61-гадовы кіроўца не пераканаўся ў бяспецы манеўру і здзейсніў наезд.

Ад атрыманых траўмаў пенсіянерка памерла ў бальніцы.

У момант аварыі кіроўца быў цвярозы. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру