10.09.2019 / 16:39

Прадстаўлены новы склад Еўракамісіі. Звярніце ўвагу на назвы еўраміністэрстваў 5

У аўторак новаабраны прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен прадставіла членаў абноўленай Еўрапейскай камісіі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Укрінфарм.

Такім чынам, у склад новай Еўракамісіі прапанаваныя:

  • Ёханэс Хан — Аўстрыя, еўракамісар па пытаннях бюджэту і адміністрацыі;
  • Марыя Габрыэль — Балгарыя, еўракамісар па пытаннях інавацый і моладзі;
  • Дыд'е Рэйндэрс — Бельгія, еўракамісар па пытаннях правасуддзя;
  • Ласла Трочані — Венгрыя, еўракамісар па пытаннях палітыкі суседства і пашырэння ЕС;
  • Маргарыціс Шынас — Грэцыя, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі па абароне еўрапейскага стылю жыцця;
  • Маргрэтэ Вестагер — Данія, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі — тэхналогіі і інавацыі, еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі;
  • Філ Хоган — Ірландыя, еўракамісар па пытаннях гандлю;
  • Паола Дженцілоні — Італія, еўракамісар па пытаннях эканомікі;
  • Стэла Кірыакідэс — Кіпр, еўракамісар па ахове здароўя;
  • Валдзіс Дамброўскіс — Латвія, выканаўчы віцэ-прэзідэнт па пытаннях эканомікі, еўракамісар па фінансавых справах;
  • Віргініюс Сінкявічус — Літва, еўракамісар па ахове навакольнага асяроддзя;
  • Нікалас Шміт — Люксембург, еўракамісар па пытаннях працы;
  • Хелена Далі — Мальта, еўракамісар па пытаннях роўнасці;
  • Франс Тымерманс — Нідэрланды, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі;
  • Эліза Ферэйра — Партугалія, еўракамісар па пытаннях роўнага развіцця і рэформаў;
  • Януш Вайцяхоўскі — Польшча, еўракамісар па пытаннях сельскай гаспадаркі;
  • Рован Плумб — Румынія, еўракамісар па пытаннях транспарту;
  • Марош Шэфчавіч — Славакія, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі па пытаннях міжнародных адносін;
  • Янсэнса Лянарчыч — Славенія, еўракамісар па пытаннях крызіснага менеджменту;
  • Юта Урпілайнен — ​​Фінляндыя, еўракамісар па пытаннях міжнароднага партнёрства і суседства;
  • Сільві Гулар — Францыя, еўракамісар па пытаннях прамысловай палітыкі і лічбавага рынку (таксама — абаронная індустрыя і космас);
  • Дубраўка Шуіца — Харватыя, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, еўракамісар па дэмакратыі і дэмаграфіі;
  • Вера Юрава — Чэшская Рэспубліка, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, еўракамісар па пытаннях каштоўнасцяў і празрыстасці;
  • Ільва Ёгансан — Швецыя, еўракамісар па пытаннях унутраных спраў;
  • Кадры Сімсан — Эстонія, еўракамісар па пытаннях энергетыкі.

Прапанаваныя кандыдатуры павінны быць фармальна зацверджаны Еўрапейскай радай.

NN.by

1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
10.09.2019 / 17:44
заўважце: эканомікай і энергетыкай будуць кіраваць эўракамісары з постсавецкіх краінаў, а сельскай гаспадаркай - паляк.
А ў нас адна калода кірце ўсім тым і самым шмат гадоў - з сумнеўнымі вынікамі.
0
Нейкі чалавек / Адказаць
10.09.2019 / 21:13
У гэтым спісе не хапае еўракамісара з Беларусі. Але некалі ён абавязкова з'явіцца. Калі мы не дажывем, дык нашы дзеці і ўнукі дажывуць. Не ўсе яшчэ маладыя беларусы пасталі расейскімі лайдакамі ды мацяршчыннікамі, не ўсе яшчэ маладыя беларусы прапілі, пракалолі ды пракурылі свае мазгі. Ніякіх расійскіх мільёнаў не хопіць вам, каб зрабіць усіх беларусаў расійскімі гопнікамі. Мы не рабы і ніколі не будзем рабамі. Разам з братамі - з украінцамі, з літоўцамі, з палякамі, з яўрэямі, з латышамі - нашы нашчадкі будуць жыць вольна і заможна. Бо жывуць яшчэ беларусы, бо жыве Беларусь.
8
КРЕМЕНЬ / Адказаць
10.09.2019 / 21:42
Не дочитал... На вопросах политики соседства свело челюсть.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру