Арыштаваных 8 лютага ваўкавысцаў Міколу Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку пераводзяць у СІЗА на Валадарскага. Да гэтага мужчыны знаходзіліся ў ІЧУ на Акрэсціна, паведаміў «НН» праваабаронца Алег Воўчак.
Утрыманне пад вартай працягнутае яшчэ на сем дзён. Стала вядома адвакатам арыштаваных. Тэрмін знаходжання за кратамі працягнулі следчы Кухарчык, а таксама пракурор Мінска Кулік.
У СІЗА павінны адбыцца вочныя стаўкі арыштаваных з сведкамі.
Нагадаем, што былых палітвязняў Міколу Аўтуховіча і Юрыя Лявонава, а таксама іхняга паплечніка Ўладзіміра Асіпенку падазраюць у парушэнні артыкулу 218 частка 2 КК «Наўмыснае знішчэнне, альбо пашкоджанне маёмасці, якое прывяла да значных стратаў».