10.09.2019 / 17:24

Міхаэля Шумахера перавезлі ў Парыж: яго чакае аперацыя 2

Сяміразовы чэмпіён «Формулы-1» Міхаэль Шумахер чакае аперацыю на сэрцы. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Першапачаткова планавалася, што немца перавязуць у парыжскі шпіталь яшчэ ў ліпені. Аднак з-за пагаршэння стану гоншчыка хірургічнае ўмяшанне было вырашана перанесці. Па словах медыкаў, Шумахеру патрабуецца эксперыментальная аперацыя па ўкараненні ствалавых клетак у сардэчную тканку.

У снежні 2018 года Daily Mail заявіў пра значнае паляпшэнне стану Шумахера. Па дадзеных брытанскіх журналістаў, ён пачаў дыхаць самастойна.

Шумахер аднаўляецца пасля чэрапна-мазгавой траўмы, якую ён атрымаў у 2013 годзе, катаючыся на лыжах у Альпах. Гоншчык трапіў у кому ў выніку пашкоджанні галавы пасля падзення.

NN.by

1
Звонкие бубенцы / Адказаць
10.09.2019 / 20:38
Всю жизнь ездил на скорости 300 км в час, а стал инвалидом катаясь на лыжах. Парадоксы судьбы. 
0
Inger / Адказаць
11.09.2019 / 20:38
Co ma wisieć - nie utonie...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру