11.09.2019 / 18:19

Знайдзі падтрымку сваёй ідэі на Idea Generation Camp

Выйграй падтрымку сваёй ідэі на Idea Generation Camp 28 — 29 верасня.

Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ: https://igcamp.by/#registration

Idea Generation Camp — гэта маладзёвы летнік для людзей ад 18 гадоў, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі.

Idea Generation Camp — гэта платформа для знаёмстваў, абмену вопытам, пошуку каманды, новых ідэяў і натхнення.

Idea Generation Camp — гэта творчая прастора з насычанай праграмай: вопытныя эксперты і эксперткі, лекцыі, актыўнасці і вялікі мазгавы штурм. 

Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час (кастрычнік — лістапад 2019 года).

Якая тэма мерапрыемства: Idea Generation Camp — гэта пра ўсё, што звязана з экалогіяй, культурай, гарадскім развіццём, адукацыяй, правамі чалавека, актывізмам і г.д.

Каго мы шукаем:

— Прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў (да 3 чалавек ад арганізацыі);

— Актывістаў і актывістак культуры, медыя, сацыяльных праектаў;

— Валанцёраў і валанцёрак адукацыйных, культурных мерапрыемстваў, фестываляў;

— Актыўных студэнтаў і студэнтак;

— Моладзь, якая хоча мяняць свет;

— Людзей з ідэямі, натхненнем і стараннасцю да працы;

— Людзей, якія бачаць праблемы навокал і хочуць іх вырашаць;

— Тых, каму цікава працаваць у камандзе і рэалізоўваць свае праекты;

* Ідэі могуць з’явіцца на самім Idea Generation Camp, галоўнае ўмець іх генераваць.

У цябе ёсць ідэя, але няма рэсурсаў: па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час.

У цябе ёсць ідэя, але няма каманды: Idea Generation Camp створаны для аб’яднання, пошуку аднадумцаў.

Няма сваёй ідэі, але гатовы крэатывіць і прыдумляць новае: прыязджай!

Мова Idea Generation Camp: беларуская і руская мова.

Idea Generation Camp — гэта некамерцыйнае мерапрыемства. Колькасць удзельнікаў: 120 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ. Даезд самастойны. 

Падача заявак да 19 верасня.

Падрабязная інфармацыя: igcamp.by

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру