10.09.2019 / 20:22

У Магілёве аштрафавалі кіроўцу маршруткі, які не выдаваў чэкаў. А яшчэ пакараюць і за тое, што перашкаджаў інспектарам

У Магілёве кіроўцу маршруткі прыватнага прадпрыемства аштрафавалі за тое, што працаваў без касавага апарата і, адпаведна, не выдаваў чэкаў пасажырам.

Акрамя таго, маршрутчык вырашыў супраціўляцца падаткавікам пры правядзенні праверкі. За гэта на яго склалі пратакол па артыкуле 23.2 КаАП. Мужчыну пагражае яшчэ адзін штраф — да 1275 рублёў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру