10.09.2019 / 20:38

У Бабруйску хлопец-сірата скраў грошы ў суседа па каледжы, каб купіць ежы. І атрымаў тэрмін 2

У Бабруйску завяршыўся судовы працэс па абвінавачванні ў крадзяжы 18-гадовага хлопца-сіраты, навучэнца аднаго з мясцовых каледжаў, піша Mogilev.online са спасылкай на «Коммерческий курьер».

Малады чалавек скраў у суседа па інтэрнаце 1100 рублёў, з якіх патраціў 200: паклаў грошы на баланс тэлефона, вярнуў доўг іншаму суседу і купіў прадукты — макароны хуткага гатавання, грэчку, каўбасу, прысмакі, «Кока-колу», цыгарэты. 900 рублёў схаваў пад лінолеум у сябе ў пакоі, дзе іх і знайшла міліцыя.

Хлопец сірата, з другога класа рос у школе-інтэрнаце, пасля таго як маці атрымала вялікі тэрмін за рабаванне і забойства. Бацька памёр.

Над навучэнцам зладзілі публічны суд. Суд прысудзіў маладога чалавека да двух гадоў калоніі з умоўным непрымяненнем пакарання тэрмінам на 1 год. На судзе выступаў пацярпелы, які заявіў, што прэтэнзій не мае і толькі просіць вярнуць 200 рублёў. Гэтую суму зламыснік таксама павінен вярнуць па рашэнні суда.

0
maha / Адказаць
11.09.2019 / 00:02
Застрога. Да каго мог звярнуцца хлопец, хто яго навучыў, каб каму сказаў што грошы трэба, дык можа людзі яму што назбіралі.
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
11.09.2019 / 09:59
 Зря - посадили ! Дали бы ему  Условно - он доучился бы и пошёл работать .. А так -пойдёт на зону и что там из него вырастет ? Чему -его там научат  ?  Его там такому научат - что ужаснётесь  и сами же будете кричать *Карауууул !!! Кого -мы Воспитали ?!!! *     Где и когда вы видели - что бы тюрьма хоть кого нибудь Исправила ? Он не Грабитель . не Насильник и не Убийца - то есть не Опасен для общества . А выйдет после заключения и уже станет - Опасен .. Посадив его - вы и сделаете его таковым !  Хватило бы ему и Условно . до первого Правонарушения .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру