10.09.2019 / 23:34

Прэм'ер Ізраіля Нетаньяху паабяцаў анексаваць частку Заходняга берага ў выпадку поспеху на выбарах

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў анексаваць Іарданскую даліну (частку Заходняга берага ракі Іардан) і паўночную частку Мёртвага мора ў выпадку перамогі яго партыі «Лікуд» на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, піша The Times of Israel.

«Наступны ўрад можа распаўсюдзіць ізраільскі суверэнітэт на Іарданскую даліну <…> [Але] гэта дэмакратыя. Я не буду нічога рабіць без выразнага мандата», — заявіў ён.

Нетаньяху растлумачыў, што хоча ўсталяваць канчатковыя мяжы Ізраіля, каб Іўдзея і Самарыя (так называюць Заходні бераг ракі Іардан у Ізраілі) «не ператварыліся» ў сектар Газа. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць забяспечыць бяспеку Ізраіля.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру