У Польшчы ў апошніх гадах было дзьве падобныя справы.

У 2005 годзе тры браты забілі рэцыдывіста, які хадзіў па іхняй вёсцы і пагражаў людзям мачэтай. Перад судом браты бараніліся кажучы, што яны выклікалі паліцыянтаў, але тыя не прыехалі. У мінулым месяцы кожнага зь іх засудзілі да чатырох гадоў зьняволеньня. Браты будуць апэляваць, так што справа яшчэ нейкі час працягнецца.

Прэзыдэнт Лех Качынскі папрасіў, каб яму перадалі судовыя акты гэтай справы. Гэта нармальная працэдура, калі прэзыдэнцкая канцылярыя разважае памілаваньне кагосьці. Але перш чым памілаваць, прэзыдэнт мусіць пачакаць, пакуль справа закончыцца і прысуд стане правамоцным.
Публіка ў Польшчы на баку забойцаў.

У 2008 годзе пяцёх вяскоўцаў забілі рэцыдывіста, які разбэшчваў непаўналетнюю дзяўчыну ў вёсцы і хваліўся ўсім, што зробіць зь яе прастытутку. Вяскоўцы арыштаваныя, за забойства пагражае ім пажыцьцёвае зьняволеньне. Суд яшчэ не пачаўся, ідзе сьледзтва.

Публіка ў Польшчы наогул спачувае забойцам у падобных сітуацыях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?