11.09.2019 / 07:23

Белы дом знайшоў замену Болтану

В.а. дарадцы прэзідэнта ЗША па нацбяспецы стане Чарльз Каперман — намеснік Джона Болтана, раней ён падаў у адстаўку з гэтай пасады. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара Белага дома Хогана Гідлі

Чарльзу Каперману 68 гадоў. Ён займаў кіруючыя пасады ў ваенна-прамысловай карпарацыі Lockheed Martin і Boeing. У 1980-х гадах працаваў у адміністрацыі прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана. З 2001 па 2010 год быў членам рады дырэктараў амерыканскага Цэнтра палітыкі бяспекі.

Намеснікам Болтана Каперман стаў у студзені 2019 года.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру