Грамадзянская паліцыя бразільскага штата Сан-Паўлу прад'явіла абвінавачванні ў ілжывым даносе і вымагальніцтве мадэлі Нажыле Трындадэ, якая раней абвінаваціла форварда зборнай Бразіліі па футболе Неймара ў згвалтаванні. Пра гэта паведамляе тэлеканал Globo.

Фота з інстаграма Неймара

Фота з інстаграма Неймара

Аналагічныя абвінавачванні таксама прад'яўленыя былому мужу мадэлі Эстывенсу Алвесу, якога следства лічыць саўдзельнікам злачынства.

Пазоў аб паклёпе і спробе вымагальніцтва супраць Трындадэ падаў бацька футбаліста Неймар да Сілва Сантас. З самага пачатку ён заяўляў, што інцыдэнт вакол яго сына з'яўляецца «падставай». «Калі трэба будзе паказаць паведамленні Неймара ў WhatsApp і размовы з гэтай жанчынай, мы гэта зробім», - казаў Неймар-старэйшы ў чэрвені гэтага года, калі стала вядома пра абвінавачванні ў адрас яго сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0