Інцыдэнт адбыўся ўначы з 19 на 20 студзеня. Жыхар Віцебска пасля святкавання вяселля падчаркі знаходзіўся з бацькамі жаніха на здымнай кватэры. Падчас распіцця алкаголю ўзнік канфлікт, айчым нявесты ўдарыў нажом бацькі жаніха і яго знаёмага, паведамляе БелТА

Віцебскі абласны суд прызначыў абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Мужчына віну прызнаў часткова.

Прысуд быў абскарджаны абвінавачаным і яго абаронцам. Суд апеляцыйнай інстанцыі пакінуў рашэнне без зменаў - прысуд уступіў у законную сілу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?