Фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода
Прысуд будзе агучаны ў будынку Стаўбцоўскага раённага суда ў 16 гадзін. Пракурор папрасіў пакараць абвінавачанага максімальна магчымым тэрмінам — 13 гадамі зняволення, паведамляе Радыё Свабода.
Суд пачаўся 19 жніўня. Разгляд справы быў прыпынены на некалькі дзён толькі перад спрэчкамі бакоў, якія прайшлі ў панядзелак 9 верасня.
Вадзіма М. абвінавачваюць у злачынствах, прадугледжаных:
- ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі);
- пп.1, 6, 13 ч. 2 арт.139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскімі матывамі);
- ч.1 арт.14 (замах на злачынства);
- пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскімі матывамі і забойства асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў).