11.09.2019 / 09:30

У Іране футбольная заўзятарка здзейсніла самаспаленне. Яна пачула, што ёй хочуць даць два гады турмы 3

Заўзятаркі іранскага футбольнага клуба «Эстэкляль», фота IRNA

У Іране памерла ад апёкаў футбольная заўзятарка. Яна здзейсніла самаспаленне, пратэстуючы супраць дыскрымінацыі жанчын на стадыёнах, піша Радыё Свабода.

Сахар Хадайары была арыштаваная ў сакавіку гэтага года пры спробе прайсці на стадыён, дзе пачынаўся футбольны матч з удзелам яе любімай каманды. Праз тры дні арышту яна была вызваленая пад заклад і чакала паўгода разгляду яе справы ў судзе.

У прызначаны дзень дзяўчына прыехала ў суд, але пасяджэнне было адкладзена з-за асабістых абставінаў у суддзі. Аднак Сахар Хадайары пачула размову служачых, якія згадалі, што ёй пагражае ад паўгода да двух гадоў пазбаўлення волі.

Яна выйшла на плошчу перад судом і падпаліла сябе. Праз тыдзень Хадайары памерла ў бальніцы ад цяжкіх апёкаў.

У Іране з 1981 года дзейнічае забарона на наведванне жанчынамі стадыёнаў, дзе спаборнічаюць мужчыны.

NN.by

7
Алесь Нязгода / Адказаць
11.09.2019 / 09:49
Нешта няма каментароў. Дзе ж тыя абмежаваныя ігнаранты што так плююцца на фэміністак ды іншых (як яны кажуць) лібера-левакоў? Няхай бы ехалі ў Іран жыць. Гэта я так разумею для іх ідэальная краіна - ніякага лібералізму.
19
Черная Русь / Адказаць
11.09.2019 / 11:24
Ну и где борцы за права женщин в Иране? Или здесь только борцы за удмуртов против русских ?
0
Крэйзі / Адказаць
11.09.2019 / 15:22
Такой краінай нашыя рэлігійныя анты-лібэралы хацелі б і Беларусь бачыць, так?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру