Больш за 200 закладак меў намер зрабіць 23-гадовы мінчук, але маладзёна затрымалі праваахоўнікі, паведамляе сталічная міліцыя.

Супрацоўнікам сталічнага наркакантролю паступілі аператыўныя дадзеныя аб тым, што 23-гадовы мінчанін можа быць датычны да незаконнага збыту наркотыкаў. Інфармацыя пацвердзілася: дома на кухні ў хлопца знайшлі больш за 114 г асабліва небяспечнага псіхатропу альфа-PVP. Затрыманы прызнаўся, што працуе на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў.
Як высветлілася, у адзін з дзён да мінчука звярнуўся куратар ад інтэрнэт-крамы і папрасіў забраць буйную партыю псіхатропу. «Дасланыя каардынаты прывялі маладога чалавека ў лес пад Мінскам, аднак расфасаваць псіхатроп на больш дробныя дозы яму перашкодзілі аператыўнікі», - распавялі ў міліцыі. Хлопец збіраўся зрабіць больш за 200 закладак.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары