Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк зарэгістраваў ініцыятыўную групу па збору подпісаў у сваю падтрымку.
Ён балатуецца па Магілёўска-Ленінскай акрузе №84, як і ў мінулы раз.
Марзалюк пакуль што мае чатырох канкурэнтаў. Сярод іх намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання Сяргей Чарткоў і бізнэсмен Алег Аксёнаў ад АГП.
Ігар Марзалюк
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Краснаполлі. Доктар гістарычных навук (2003), член-карэспандэнт Акадэміі навук (2019).
Працаваў археолагам у Магілёўскай архітэктурна-рэстаўрацыйнай фірме «АРТ-М». У 1999—2016 працаваў на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова. З восені 2016 — старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па навуцы, культуры і адукацыі.