11.09.2019 / 11:49

У Драздах-2 здаюць катэдж за $8 тысяч на месяц ФОТЫ 12

Двухпавярховы жылы дом з цокалем, тэрасай і альтанкай у прэстыжным раёне Вяснінка («Дразды-2») плануюць здаваць за 16 732 рублёў на месяц — гэта $8000. Такая абвестка з'явілася на партале нерухомасці realt.by. Катэдж быў пабудаваны ў 2013 годзе, яго агульная плошча складае каля 700 метраў.

Дом пакуль што стаіць пусты, але, як абяцае прадавец, «будзе цалкам укамплектаваны мэбляй і бытавой тэхнікай пад госця».

Катэдж здае сям'я сербскіх бізнэсменаў Карычаў. Некалі яны займелі зямлю ў Драздах, але пасля атрымалі яшчэ і ўчастак пад забудову пасёлка на вуліцы Станюты. Таму першы дом і стаіць пустым.

Суседзі Карычаў — старшыня КДБ Валер Вакульчык і былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 

NN.by

6
Белачупакабра / Адказаць
11.09.2019 / 12:00
І грошы ёсць у людзей, а густя няма. Пабудаваць у 2013 год дызайна 50 гадовай даўніны - гэта паказчык
2
Лях / Адказаць
11.09.2019 / 12:00
Дык хто казау што у Беларусi няма мафii i алiгархау?
0
Адыкватник) / Адказаць
11.09.2019 / 12:06
ну только если под общагу переделать!!
а так я не понимаю кто снимает??
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру