Здарэнне адбылося раніцай 11 верасня, паведамляе МНС
На рэгуляваным чыгуначным пераездзе дызель-цягнік, які рухаўся з Асіповіч у Салігорск, сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Міцубісі-Паджэра».
Было ўстаноўлена, што аўтамабіль перасякаў чыгуначныя шляхі на забараняльны сігнал святлафора. Падчас сутыкнення кіроўца знаходзіўся ў машыне адзін і не пацярпеў.
Затрымка ў руху цягнікоў склала 57 хвілін. У 9.35 рух на гэтым участку быў адноўлены.