Здарэнні55

Мужчына, што кінуў з 12-га паверха пляшку, якая ледзь не забіла прахожую, трапіў пад амністыю

Мужчына, якога асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, падаў апеляцыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Па вердыкце судовай калегіі па крымінальных справах яго дзеянні былі перакваліфікаваныя, а прысуд раённага суда адменены, паведамляюць Мінск-Навіны.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 9 верасня 2018 г. У той вечар, пасля 22 гадзіны, жанчына з братам ішла па ходніках вул. Лабанка каля дома № 40, калі раптам адчула моцны ўдар па галаве. Гэта была пляшка з-пад гарэлкі, якая звалілася з вышыні. Жанчына атрымала сур'ёзныя траўмы — удар галаўнога мозгу, пераломы зводу і асновы чэрапа, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Дактары казалі, што яна нарадзілася ў кашулі — ад такога ўдару вялікая імавернасць памерці.

Абвінавачаны факт таго, што ён выкінуў з балкона дзве пляшкі, у ходзе судовага разбіральніцтва не адмаўляў, не аспрэчваў і ў апеляцыйнай скарзе. Паказанні пацярпелай пацвярджаліся заключэннем эксперта.

Але калі раней мужчыну абвінавачвалі ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання з хуліганскіх меркаванняў (п. 7 ч. 2 арт. 147 КК), то зараз яго дзеянні перакваліфікавалі ў прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці (арт. 155 КК). Пакаранне, адпаведна, стала ў разы мякчэйшае — абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Акрамя гэтага судовая калегія па крымінальных справах Мінгарсуда прымяніла да мінчука амністыю як да чалавека, што ўчынiў злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, і вызваліла ад прызначанага пакарання.

У апеляцыйным вызначэнні гаворыцца, што суду не было прадстаўлена якіх-небудзь доказаў ўсведамлення абвінавачаным у момант выкідання пляшак факту знаходжання на пешаходнай дарожцы людзей і, адпаведна, магчымасці прычынення каму-небудзь цялесных пашкоджанняў. А паказанні падсуднага, які заявіў, што, выкідваючы тару, ён не прадбачыў магчымасці вынікаў грамадска небяспечных наступстваў, у ходзе папярэдняга следства і судовага разбору абвергнутыя не былі.

«Абставіны падзей, якія выявіліся ў выкіданні абвінавачаным бутэлек з балкона ў цёмны час сутак, адсутнасці асвятлення на месцы здарэння, значнай адлегласці ад дома да пешаходнай дарожкі, наяўнасці дрэў, якія закрываюць яе агляд, магчымасць змены траекторыі палёту пляшкі пры трапленні ў галінкі дрэў, сведчаць пра тое, што абвінавачаны не прадбачыў магчымасці вынікаў грамадска небяспечных наступстваў свайго дзеяння, хоць пры неабходнай уважлівасці і прадбачлівасці павінен быў і мог іх прадбачыць», — значыцца ў вызначэнні.

Тая самая сцежка, што вядзе да прыпынку транспарту

З вердыктам Мінскага гарадскога суда пацярпелая не згодная і збіраецца аспрэчваць, пісаць скаргі ва ўсе інстанцыі. У гэтым яе вельмі падтрымлівае сям'я. Калі раней яны не звярталіся да дапамогі адваката, мяркуючы, што віна зламысніка відавочная, то зараз звярнуліся да спецыяліста, які будзе прадстаўляць іх інтарэсы.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць