11.09.2019 / 12:25

Сіноптыкі: з 14 верасня пахаладае 2

Фота Сяргея Гудзіліна

У чацвер, 12 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу +10.. + 15°С, месцамі +7.. + 9°С, днём +20.. + 26°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У Мінску — +21—23°С

13 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі, пераважна па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература днём ад + 16 ° С па паўночным захадзе рэспублікі да + 26°С па паўднёвым усходзе. У Мінску — +17—19°С

У суботу, 14 верасня, следам за праходжаннем атмасфернага фронту на тэрыторыю краіны пачне паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.

Ноччу +7.. + 12°С, па паўднёвым усходзе да + 14°С, максімальная днём +13.. + 20°С. У Мінску — 14—16°С

NN.by

6
Матёрый / Адказаць
11.09.2019 / 13:42
Для сентября сенсация. Зимой минус. Летом плюс. Сидят в тёплых кабинетах. Чаи гоняют. Посмотрели погоду в Интернете. Да, завтра дождь. И в конце месяца зарплата, премия. Дай Бог каждому. Плохо живём?!
1
Алёна К. / Адказаць
11.09.2019 / 15:55
Якія мілыя коці на брукаванцы сабраліся))), пра надвор'е, пра мышэй, так, пра жыццё сваё кацінае памурлыкаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру