11.09.2019 / 12:44

Ахоўнікі Лукашэнкі занялі 5-е месца на чэмпіянаце свету сярод целаахоўнікаў у Кіеве 11

Целаахоўнікі прэзідэнтаў Украіны, Малдовы і Грузіі перамаглі на сёлетнім чэмпіянаце свету ў шматбор'і Bodyguard-2019, які прайшоў у Кіеве 7-10 верасня. Каманда Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі заняла 5-е месца, паведамляе Радыё Свабода.

У чэмпіянаце ўдзельнічалі 24 каманды — органаў бяспекі, праваахоўных і спецыяльных службаў, а таксама службаў бяспекі прэзідэнтаў Украіны, Кітая, Беларусі, Малдовы, Балгарыі, Грузіі, Румыніі, Іарданіі і Сербіі.

Усе віды спаборніцтваў грунтаваліся на легендзе аб нападзе на першую асобу дзяржавы ў розных умовах, а целаахоўнікі мусілі прадэманстраваць свае навыкі хуткага рэагавання на пагрозы жыццю і здароўю: абараніць, затрымаць нападніка, адстраляцца, аказаць першую дамедыцынскую і медыцынскую дапамогу і ў выпадку ранення вывезьці VIP-персону ў бяспечнае месца. На рэакцыю — усяго некалькі секундаў.

Беларуская каманда стала другой у выкананні задання па дамедыцынскай дапамозе і экстраннай эвакуацыі параненай ахоўнай асобы. Целаахоўнікі Лукашэнкі таксама ўвайшлі ў тройку лідараў яшчэ ў двух відах спаборніцтваў — ахове пры пешым суправаджэнні ва ўмовах масавага мерапрыемства, калі на аб’екта іхнай аховы нападае зламыснік, і выкарыстанне прыёмаў рукапашнага бою ў выпадку нападу на іх саміх.

Але памылкі, дапушчаныя ў трох іншых відах змаганняў (пераадоленне паласы перашкод на аўтамабілі, стралянне падчас пешага суправаджэння і з аўтамабіля, пошук выбуховых прыладаў у аўтамабілі) не дазволілі беларускай камандзе ўтрымацца ў тройцы лідараў у агульнакамандным заліку.

З мужчынамі спаборнічалі і жанчыны

На роўных з мужчынскімі камандамі змагаліся і дзве жаночыя — яны прадстаўлялі Упраўленне дзяржаўнай аховы і Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны.

«Мы ахоўваем жанчын і дзяцей, якія прыязджаюць ва Украіну ў складзе афіцыйных дэлегацый. Працуем, як і ў іншых краінах, у якіх вызначана, што жанчын павінны ахоўваць жанчыны. Бо, паводле ўмоў бяспекі, целаахоўнік мусіць суправаджаць асобу паўсюль, але ёсць такія выпадкі і месцы, куды мужчына-целаахоўнік не можа суправаджаць жанчыну, якую трэба ахоўваць», — сказала Свабодзе службоўца Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны Вольга Радчанка.

Жаночым камандам, як сцвярджае Вольга, складана спаборнічаць з мужчынамі, бо трэба працаваць у два разы больш, каб дэманстраваць годны ўзровень: «Трэба стала ўдасканальвацца, трэніравацца і трымаць сябе ў форме. Каб быць добрым целаахоўнікам, трэба шмат тактычнай, фізічнай і стралковай падрыхтоўкі».

Як паведамілі прадстаўнікі беларускай каманды, у Службе бяспекі Лукашэнкі жанчын-целаахоўніц пакуль няма.

0
Лях / Адказаць
11.09.2019 / 13:00
Але першае месца у свеце па колькасцi
1
1+1+1 / Адказаць
11.09.2019 / 13:16
машку василевич пускай берут в охранительницу)
3
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
11.09.2019 / 13:51
Ха !!!! )) Естественно  что Его охрана заняла одно из Последнейших Мест !!!    Ведь они только и умеют  - что проверять дамские сумочки и не пропускать  тех кто идёт на работу ! (Примеры - Молебен в Брестской Крепости и Открытие Брестского Моста ) !!! А ведь против Чашечки чая с *Новичком * - они совершенно ничего не поделают .. А если  им заплатить БОЛЬШЕ и в Рублях (а не в наших фантиках )  - то они  ещё и Посодействуют тому что бы *Новичок* попал именно в Нужную Чашечку !. так всегда было и так всегда и будет ..
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру