Фота УНІАН

Фота УНІАН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб адмене дэпутацкай недатыкальнасці, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Законам будзе выключана з арт.80 Канстытуцыі палажэнне аб тым, што народныя дэпутаты не могуць быць без згоды Вярхоўнай Рады прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, затрыманыя або арыштаваныя, а таксама што ім гарантуецца дэпутацкая недатыкальнасць.

У артыкуле застанецца толькі адна норма — пра тое, што народныя дэпутаты Украіны не нясуць юрыдычнай адказнасці за вынікі галасавання або выказванні ў парламенце і яго органах, за выключэннем адказнасці за абразу або паклёп.

Прадугледжана, што закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0